Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 29 жніўня 2008

Актывісты "Зубра" ў Смаргоні не выходзяць з кватэры, баяцца затрыманьня

Гарадскія навіны | Радыё Свабода | 7 красавіка 2006     
Актывісты незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр” Тацяна Ялавая і Мікола Ільлін заблякаваныя ў кватэры дома ў Смаргоні. Тацяна і Мікола былі зьбітыя спэцназаўцамі на Кастрычніцкай плошчы. “Хуткая” адвезла іх у шпіталь, але яны зьехалі адтуль на таксоўцы. 5 красавіка іх затрымалі і дапыталі сьледчыя міліцыі і КДБ. Юнакоў адпусьцілі, але потым каля пад’езду сталі машыны з міліцыянтамі. Апазыцыянэры ўпэўненыя, што іх хочуць затрымаць і судзіць за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Тацяна і Мікола суткі не адчыняюць дзьверы кватэры. Учора іх затрымалі і дапытвалі да позьняга вечару. Ім пагражалі крымінальнымі справамі, але ў выніку склалі пратакол за пражываньне ў Смаргоні без прапіскі. Тацяна і Мікола паведамілі, што літаральна пару дзён знаходзяцца ў Смаргоні, дзе яны арэндавалі прыватную кватэру.

Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Зубр” ад 20 сакавіка былі на Кастрычніцкай плошчы. Міколу Ільліна зьбілі байцы спэцназу міліцыі, калі ён намагаўся прынесьці на плошчу біятуалет. Ён зрабіў некалькі крокаў ад машыны, калі яму нанесьлі некалькі ўдараў па галаве і па нырках. На плошчу выклікалі “хуткую”. Мэдыкі ўгаворвалі хлопца паехаць у шпіталь, бо ў яго была сур’ёзная чэрапна-мазгавая траўма і страсеньне мозгу. Але ён адмовіўся. А ўначы яго затрымалі ў часе ліквідацыі намётавага лягеру. Калі яго прывезьлі на Акрэсьціна, ён ня мог стаяць. Ляжаў на сьнезе ў двары турмы, пакуль не прыехала “хуткая дапамога”. Мікола Ільлін паведаміў “Свабодзе”:

(Ільлін: ) "Мне было вельмі дрэнна, прыкладна цягам двух дзён я паўгадзіны быў прытомны, паўгадзіны ў непрытомнасьці. Мне ставілі кропельніцы, і толькі праз 4-5 дзён я трохі ачуняў. Пасьля гэтага мы зьехалі ў Смаргонь і думалі тут пэўны час адседзецца, але нас затрымалі, зрабілі вобшук у кватэры, вельмі сябе нахабна паводзілі менавіта пры затрыманьні, выламвалі рукі, пагражалі нам ледзь не фізычнай расправай. Яны былі ў цывільным, не прадстаўляліся, імёны і прозьвішчы іх мы ня ведаем".

Тацяна Ялавая таксама трапіла ў шпіталь з турмы на Акрэсьціна. Яе зьбілі спэцназаўцы ў часе затрыманьня, і потым на Акрэсьціна. У яе таксама траўма галавы.Тацяна вучыцца ў ЭГУ ў Вільні. Яна непакоіцца, што і так з 19 сакавіка была ў Менску, а цяпер, калі яе зноў затрымаюць і будуць судзіць, то, як мінімум, яшчэ 10 дзён яна будзе адсутнічаць на занятках.

(Ялавая: ) "Зараз мы змушаны сядзець у кватэры, нікуды не выходзіць, таму што ўпэўненыя, што як толькі мы выйдзем з пад'езду, нас адразу схопяць. Напрыклад, паводле артыкулу, быццам мы лаемся матам. Самі яны штурмаваць кватэру ня могуць, проста хочуць узяць нас зморам".

Юнакі чакаюць, пакуль да іх у Смаргонь прыедуць бацькі і сябры.

версія для друку | прачытана 1891 раз(оў)




Читайте также:
17.04.2006 Начальнік раённай падатковай інспэкцыі затрыманы за хабар
15.04.2006 Праз восем дзён надыйдзе красавік…
06.04.2006 Удзельніцу палаткавага лягеру затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы
17.03.2006 Актывіста са Смаргоні засудзілі на 5 сутак арышту
10.03.2006 Канцэрт для кітайскіх балванчыкаў
06.03.2006 Аляксандр Казулін наведаў Смаргонь
27.02.2006 Агляд спартыўных навінаў
27.02.2006 Загінуў на пажары
15.02.2006 Музыкі-алімпійцы
15.02.2006 Славянская баскетбольная ліга
15.02.2006 Чэмпіянат дзіцячай баскетбольнай лігі
04.02.2006 У Смаргоні ліквідавалі апошнія дэмакратычныя структуры