Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 5 ліпеня 2008

У Смаргоні будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Аляксандру Дзяругу

Гарадскія навіны | БЕЛТА | 16 красавіка 2007     
У Смаргоні будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка заслужанаму дзеячу культуры Беларусі, Ганароваму грамадзяніну горада Аляксандру Дзяругу (1901-1979), паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражава.
Аўтар праекта - вядомы беларускі скульптар Уладзімір Церабун. Мемарыяльная дошка будзе ўстаноўлена па ініцыятыве грамадскасці горада. Фінансаванне работ па яе вырабу будзе весціся за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян і сродкаў рэзервовага фонду Смаргонскага райвыканкама. Устанавіць яе плануецца летам бягучага года на будынку былога Дома піянераў, дзе некалькі гадоў працаваў Аляксандр Дзяруга.
Аляксандр Дзяруга нарадзіўся ў Мінску. У 1937 годзе пераехаў у Смаргонь, дзе працаваў дырэктарам, пазней мастацкім кіраўніком Смаргонскага раённага Дома культуры. Народныя песні і беларускія мелодыі, запісаныя ім на Смаргоншчыне разам з Рыгорам Шырмай і Генадзем Цітовічам, увайшлі ў рэпертуар вядучых калектываў рэспублікі. Арганізаваў у Смаргоні цымбальны аркестр, які за высокае прафесійнае майстэрства атрымаў званне "народны". Калектыў плённа працуе і цяпер і носіць імя Аляксандра Дзяругі.

версія для друку | прачытана 1882 раз(оў)


Рэйтынг: яшчэ ніхто не галасаваў
Ваша ацэнка:


Читайте также:
27.04.2007 У. Шульжыцкі праехаў 40 км на ровары на «Чарнобыльскі шлях»
26.04.2007 У Смаргоні судзяць мінака, які распаўсюджваў абвесткі з хвалямі Радыё "Свабода"
15.04.2007 Дебют в высшей лиге. 2:1
28.03.2007 Бывший командир Сморгонского погранотряда приговорен к 14 годам лишения свободы
22.12.2006 Начальніка падатковай інспэкцыі асудзілі за хабарніцтва
09.05.2006 Выстава
30.04.2006 Клубу OASIS - 8 гадоў!
17.04.2006 Начальнік раённай падатковай інспэкцыі затрыманы за хабар
15.04.2006 Праз восем дзён надыйдзе красавік…
07.04.2006 Актывісты "Зубра" ў Смаргоні не выходзяць з кватэры, баяцца затрыманьня
06.04.2006 Удзельніцу палаткавага лягеру затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы
17.03.2006 Актывіста са Смаргоні засудзілі на 5 сутак арышту