Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп | Хостынг
Сёння 8 студзеня 2009

Смаргонскі “pARTisan”

Гарадскія навіны | budzma.org | 23 лістапада 2008     


Мастак, выдавец і лтаратар Артур Клінаў прэзентаваў у Смаргоні мастацкі альманах “pARTisan”. Вёў імпрэзу Севярын Квяткоўскі, літаратар, адзін з каардынатараў кампаніі “Будзьма!”. Імпрэза ладзілася ў фармаце “хатнік” (па аналогіі з кватэрнікам) пры ўдзеле барда Паўла Кузіча.



У чым унікальнасць творчага працэсу ў Беларусі? Што лепш — перфектна тварыць ва ўмовах паралельнай прасторы, ці камерцыйна — ва ўмовах свабоднага рынку? Ці мусяць беларусы эксплуатаваць сталінскую архітэктурную спадчыну, ці аднаўляць свае еўрапейскія брукаванкі і дахоўкі? Артур Клінаў выклаў сваё бачанне мастацкага працэсу ў Беларусі, якое можна звесці да тэзіса: “Галоўнае — гармоня між тым, што ёсць, і тым, чаго мы хочам”.



Апроч размовы на тэму актуальнага мастацтва, гаворка вялася пра візуальна-літаратурны праект Артура Клінава “Горад Сонца”, а таксама прэзентаваліся кнігі выдавецтва Ігара Логвінава.



Вялікую дыскусію выклікала пытанне: ці можа быць беларускае мастацтва самаакупным ва ўмовах, калі адсутнічае канкурэнтная сістэма распаўсюду твораў мастацтва і інфармацыі пра іх? “Збольшага культурныя праекты пакуль датацыйныя, але ўжо ёсць шэраг прыкладаў, калі кніжкі і CD акупляюцца ня гледзячы ні на што. … У Беларусі цяпер з’явіўся цэлы пласт высокаякаснага мастацтва”, — зазначыў Артур Клінаў.



Фота — Андрэй Рогач

версія для друку | прачытана 441 раз(оў)


Рэйтынг: Рэйтынг артыкула: Добра (галасоў: 3)
Ваша ацэнка:


Читайте также:
17.12.2008 За систематическое получение взяток от подчиненных осужден ведущий инженер ОАО "Сморгоньселикатобетон"
03.12.2008 6 декабря (суббота) 18.00 РДК ANTI AIDS Fest "Будем жить..."
05.11.2008 Бранзалеты са свастыкай трапляюць з Масквы
03.11.2008 В Сморгони началось обучение специалистов по выявлению наркотиков
27.10.2008 Жодзішкі: “Павінна быць вайна. Такі сьвет не павінны быць”
08.10.2008 "Резонанс" горит
30.09.2008 Аляксандра Дзергачова не дапусьцяць да падліку галасоў
22.09.2008 Сморгонь и Островец будут бойкотировать «выборы»
16.09.2008 БАНК ВТБ ПИГЛАШАЕТ НА РАБОТУ
07.09.2008 Сидорский посетил с рабочим визитом Сморгонь
05.09.2008 Сморгонь принимает Православную выставку-ярмарку!
03.09.2008 У Смаргоні прайшла акцыя памяці Расьціслава Лапіцкага (+фотарэпартаж)