Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп | Хостынг
Сёння 22 лістапада 2008

Смаргонь: чарговая правакацыя супраць І.Вештарт

Гарадскія навіны | svaboda.org | 31 ліпеня 2008     
Гэтым разам у фальшывай улётцы прэтэндэнтцы просяць дасылаць па 10 тысяч рублёў – нібыта на яе кампанію.
Па Смаргоні распаўсюдзілі ўлётку ад імя мясцовага праваабаронцы Алеся Дзергачова, у якой зьмяшчаецца просьба аказаць прэтэндэнцы на кадыдата ў дэпутаты Ірыне Вештарт фінансавую дапамогу ў памеры 10 тысяч рублёў.

Алесь Дзергачоў зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Ірыны Вештарт і ўлётку знайшоў у сваёй паштовай скрыні. Пад тэкстам аб просьбе здаваць па 10 тысяч на выбарчую кампанію І.Вештарт – ягоныя тэлефоны і адрас.

Нагадаю, што за апошні тыдзень спадарыні Вештарт вымазалі чорнай фарбай дзьверы, зламалі замок і пабілі вокны ў кватэры, распаўсюдзілі ўлётку па горадзе ад яе імя з просьбай дасылаць па 5 тысяч рублёў на яе выбарчую кампанію, а таксама зьмясьцілі на інтым-сайце аб’яву аб сэкс-паслугах, прычым быў пададзены нумар мабільнага тэлефону Ірыны Вештарт.

Ірына Вештарт па гэтых фактах зьвярнулася з заявамі ў пракуратуру і Акруговую выбарчую камісію, неаднаразова зьвярталася ў міліцыю. Але вынікаў пакуль няма ніякіх.

Спадарыня Вештарт ужо ў пэнсійным веку, жыве адна, тройчы была дэпутатам мяцовага Савету, а таксама ў 2004 годзе брала ўдзел у якасьці кандыдата на выбарах у Вярхоўны Савет Беларусі.

версія для друку | прачытана 514 раз(оў)


Рэйтынг: Рэйтынг артыкула: Так сабе (галасоў: 3)
Ваша ацэнка:


Читайте также:
03.09.2008 У Смаргоні прайшла акцыя памяці Расьціслава Лапіцкага (+фотарэпартаж)
02.08.2008 Пераслед актывістаў на Гродзеншчыне набыў массавы характар
26.07.2008 Ад імя кандыдаткі прапаноўваюць сэкс-паслугі
24.07.2008 Смаргонь: у хаце актывісткі БСДП пабілі шыбы
23.07.2008 Смаргонь: актывістцы БСДП замалявалі фарбай дзьверы
15.07.2008 Старшыню Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ тэрмінова забіраюць у войска
14.07.2008 Датычных да выбуху ў Менску шукаюць у Смаргоні сярод сябраў моладзі БНФ
15.06.2008 Матч 11-го тура. Динамо (Минск) – Сморгонь (Сморгонь)
13.05.2008 Сморгонь — БАТЭ. Он уважать себя заставил.
09.05.2008 Павал Севярынец наведаў Смаргонь
05.05.2008 В футбольном чемпионате Беларуси лидируют "Витебск" и "Сморгонь"
29.04.2008 "Сморгонь" меняет лидера