Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп | Хостынг
Сёння 22 лістапада 2008

Агляд спартыўных навінаў

Гарадскія навіны | Святлана ЦІШКО, “Рэгіянальная газета” | 27 лютага 2006     
Дзюдо
Шэсць прызавых месцаў заваявалі выхаванцы смаргонскай СДЮШАР №1 на міжнародным турніры сярод юніёраў да 20 гадоў, які адбыўся 17-19 лютага ў Магілёве.
Аляксандр Вахавяк стаў пераможцам. Сярэбранымі прызёрамі сталі Аляксандр Сташкевіч, Лідзія Андронава і Кацярына радзевіч. Трэція месцы занялі Таццяна Серык і Руслан Грышкевіч.

Спартакіяда
На пашыраным пасяджэнні раённага савета па фізічнай культуры, спорце і турызме Смаргонскага райвыканкама, якое адбылося 18 лютага, былі падведзеныя вынікі рабочай спартакіяды і спартакіяды сярод сельскіх саветаў і гаспадарак раёна.
Першае месца сярод прадпрыемстваў і ўстаноў горада заняў калектыў ААТ “Будаўніча-мантажны трэст №41”. Другое – РУП “ЖКГ”, трэцяе – РУП “Смаргонскі агрэгатны завод”. Сярод сельскіх саветаў і гаспадарак перамог калектыў Залескага сельсавета. На другім месцы – Вішнеўскі сельсавет, на трэцім – Сольскі.
Спартакіяда ладзіцца па 11 відах спорту: валейбол, міні-футбол, гіравы спорт, стрытбол (сярод сельсаветаў – армрэслінг), перацягванне каната, настольны тэніс, шашкі, шахматы, легкаатлетычная эстафета, кулявая стральба і спаборніцтвы сямейных каманд.

Хакей
У малодшай узроставай групе спаборніцтваў “Залатая шайба”, якія адбыліся 14-16 лютага ў Гродне, спаборнічалі 15 каманд Гродзенскай вобласці.
Яны былі падзеленыя на чатыры падгрупы. У смаргонцаў суседзямі па падгрупе сталі хлопцы з Навагрудскага, Гродзенскага раёнаў і пераможцы мінулага года Ленінскі раён горада Гродна. Ашмянцы гулялі з Дзятлаўскім, Карэліцкім раёнамі і Кастрычніцкім раёнам абласнога цэнтра. У фінал выходзілі толькі пераможцы падгрупы. Каманда Смаргонскага раёна заняла ў выніку шостае месца. Ашмянцы змагаліся за 13-15 месцы.

версія для друку | прачытана 2534 раз(оў)


Рэйтынг: яшчэ ніхто не галасаваў
Ваша ацэнка:


Читайте также:
10.03.2006 Канцэрт для кітайскіх балванчыкаў
06.03.2006 Аляксандр Казулін наведаў Смаргонь
27.02.2006 Загінуў на пажары
15.02.2006 Музыкі-алімпійцы
15.02.2006 Славянская баскетбольная ліга
15.02.2006 Чэмпіянат дзіцячай баскетбольнай лігі
04.02.2006 У Смаргоні ліквідавалі апошнія дэмакратычныя структуры
02.02.2006 Сегодня Сморгонь выбирала делегатов на 3-е Всебелорусское собрание
29.01.2006 Смаргонцаў чакаюць калектыўныя прагляды відэафільмаў з цыклю "Навейшая гісторыя"
20.01.2006 Мороз не мешает Александру Милинкевичу встречаться с людьми
20.01.2006 Крещение.
20.01.2006 К сведению абонентов кабельного телевидения ЗАО "ОКСНА".