Пераслед дэмакратычных актывістаў на Гродзеншчыне набывае масавы характар. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі на працягу тыдня дапыталі больш за 20 чалавек, прычым, у некаторых узялі адбіткі пальцаў і аналіз слюны. Допыты тычацца абставін мінскага выбуху, які адбыўся падчас святочнага канцэрта, прысвечанага дню незалежнасці.У Слоніме, Мастах, Гродна, Смаргоні і іншыў гарадах вобласці ў якасці падазроных апынуліся дзесяткі сяброў апазыцыйных партый і пазаўрадавых грамадскіх аб’яднанняў.
Супрацоўнікі КДБ і міліцыі не абмяжоўваюцца апытаннем прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасьці, а правяраюць таксама прадпрымальнікаў, якія гандлююць сокам, аўтазапчасткамі і радыёдэталямі. Прычым, патрабуюць у абавязковым парадку прадстаўляць дакуманты на набыццё тавараў і тэрміны іх продажу.
