Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 4 ліпеня 2008

Начальнік раённай падатковай інспэкцыі затрыманы за хабар

Афіцыйна суму хабару не называюць. Сьведкі сьцьвярджаюць, што апэратыўнікі на месцы злачынства больш за гадзіну здымалі кожную даляравую купюру на відэакамэру.
Отдых в Египте, туры в Турцию, отдых в Италии и в Испании - выбор за Вами.

Праз восем дзён надыйдзе красавік…

Гарадскія навіны | sarabanda | 15 красавіка 2006 | Каментарыі (0)    
У ноч з 31 сакавіка на 1 красавіка мы ішлі па доўгіх вузкіх калідорах жодзінскага ізалятара, ішлі хутка, перапрыгваючы праз калужыны на косай цэментнай падлозе. У такт нашым крокам звонка бразгалі ключы ў руках канваіра, якімі ён адчыняў безліч аднолькавых дзвярэй у халодных сутарэннях, пакуль на нас не дыхнула сырое веснавое паветра.

Актывісты "Зубра" ў Смаргоні не выходзяць з кватэры, баяцца затрыманьня

Актывісты незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр” Тацяна Ялавая і Мікола Ільлін заблякаваныя ў кватэры дома ў Смаргоні. Тацяна і Мікола былі зьбітыя спэцназаўцамі на Кастрычніцкай плошчы. “Хуткая” адвезла іх у шпіталь, але яны зьехалі адтуль на таксоўцы. 5 красавіка іх затрымалі і дапыталі сьледчыя міліцыі і КДБ. Юнакоў адпусьцілі, але потым каля пад’езду сталі машыны з міліцыянтамі. Апазыцыянэры ўпэўненыя, што іх хочуць затрымаць і судзіць за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Удзельніцу палаткавага лягеру затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

Актывістку незарэгістраванага моладзевага руху “Зубар” Тацяну Ялавую затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы. Дзяўчына з 20 сакавіка была ў намётавым лягеры на Кастрычніцкай плошчы. Пасьля ліквідацыі лягеру Тацяну зьбілі байцы спэцназу міліцыі. Дзяўчыну адвезьлі ў шпіталь. Там яна адмовілася ад шпіталізацыі.