Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 6 ліпеня 2008

«Пятля на шыі самасьвядомасьці» - акцыя да гадавіны сьмерці Кастуся Каліноўскага (ФОТА)

Гарадскія навіны | moladz.pbnf.org | 23 сакавіка 2008 | Каментарыі (0)    
Актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні правялі акцыю да гадавіны сьмерці Кастуся Каліноўскага. У горадзе на дрэвах зьявіліся імправізаваныя шыбеніцы з надпісам "Пятля на шыі самасьвядомасьці. 22 сакавіка быў павешаны Кастусь Каліноўскі". Людзі змаглі ўбачыць "шыбеніцы" ў гарадзкім парку, ля чыгуначнага прыпынку, ля адной са школаў горада.

Сьцяг у гонар Эдуарда Сташкевіча ў Смаргоні (ФОТА)

Гарадскія навіны | moladz.pbnf.org | 20 сакавіка 2008 | Каментарыі (0)    
Актывісты Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ працягваюць доўгатэрміновы маратон па вывешваньні нацыянальных сьцягоў у розных раёнах свайго гораду.
Гэтак 19 сакавіка чарговы бел-чырвона-белы штандарт зьявіўся над дахам аднаго з жылых будынкаў у гонар удзельніка антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949-1950 гг Эдуарда Сташкевіча.

Міжнародны дзень Роднай мовы адсьвяткавалі ў Смаргоні (+фота)

Гарадскія навіны | moladz.pbnf.org | 22 лютага 2008 | Каментарыі (0)    
21 лютага з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні павіншавалі жыхароў гораду з гэтым сьвятам вывешваньнем бел-чырвона-белага сьцягу і распаўсюдам улётак з наступнымі пажаданьнямі:
"Зычым Вам хутчэй адчуць подых самасьвядомасьці і ўбачыць у сабе БЕЛАРУСАЎ!"

Акцыя Салідарнасьці 16 у Смаргоні (фота)

Гарадскія навіны | moladz.pbnf.org | 16 лютага 2008 | Каментарыі (0)    
У Смаргоні прайшла акцыя-марафон, прысьвечаная Дню Салідарнасьці. На працягу тыдня ў горадзе (на слупах, інфармацыйных дошках прызначаных для сьпісаў грамадзянаў ў вышуку, на чыгуначных і аўтапрыпынках) актывісты Моладзі БНФ распаўсюджвалі ўлёткі з тэкстам: "Пропал человек", на якіх былі фотаздымкі Ганчара, Захарэнкі, Красоўскага і Завадскага. Мінакі маглі даведацца, хто паказаны на ўлётках, чым займаўся, калі зьнік, куды зьвяртацца, калі ведаеш што-небудзь пра яго.