Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп | Хостынг
Сёння 22 лістапада 2008

Удзельніцу палаткавага лягеру затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

Гарадскія навіны | Радыё Свабода | 6 красавіка 2006     
Актывістку незарэгістраванага моладзевага руху “Зубар” Тацяну Ялавую затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы. Дзяўчына з 20 сакавіка была ў намётавым лягеры на Кастрычніцкай плошчы. Пасьля ліквідацыі лягеру Тацяну зьбілі байцы спэцназу міліцыі. Дзяўчыну адвезьлі ў шпіталь. Там яна адмовілася ад шпіталізацыі.

Тацяна Ялавая патэлефанавала сваёй сястры ў 15 гадзінаў і паведаміла, што яе затрымалі ў Смаргоні. Тацяна вучыцца ў Вільні ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Яна ўдзельнічала ў апазыцыйнай акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Тацяну Ялавую затрымалі ў часе ліквідацыі намётавага лягеру. Яна распавяла сваякам, што байцы спэцназу зьбілі яе спачатку ў аўтазаку, а потым у турме на Акрэсьціна.

Тацяну адвезьлі ў шпіталь, дзе мэдыкі аказалі ёй першую дапамогу. Дзяўчына адмовілася ад шпіталізацыі, каб яе потым не адвезьлі зноў на Акрэсьціна.

Маці Тацяны Ялавой паведаміла “Свабодзе”:

(Ялавая: ) “Яна вельмі кепска выглядала. У яе балела сьпіна, галава. Яна казала, што вельмі баляць ныркі… Білі нагамі, вельмі жорстка білі. Яна ледзь магла сядзець на лаўцы. Калі паднялася, то ледзь не страціла прытомнасьць… Чэрапна-мазгавая траўма. Баялася, што прыедуць з Акрэсьціна і зноў яе туды забяруць. Тацяна адмовілася ад шпіталізацыі і зьехала са шпіталя на таксоўцы. Я яе потым ня бачыла. Мне толькі тэлефанавалі і казалі, што яна сябе вельмі кепска адчувае. У яе падвышаная тэмпэратура, баліць галава, два разы страчвала прытомнасьць.”

Шмат студэнтаў ЭГУ ўдзельнічалі ў вулічных апазыцыйных акцыях. Яны ўпэўненыя, што пасьля кругласутачнага відэаназіраньня з боку міліцыі і спэцслужбаў іх твары індэнтыфікавалі. Тацяна Ялавая пасьпела даслаць SMS-паведамленьне аб тым, што яе этапуюць у Менск.

Тацяна Ялавая патэлефанавала сваёй маці са Смаргоні пад 23-ю гадзіну ночы. Яна паведаміла, што яе дапытвалі супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Дзяўчына казала, што яе запалохвалі, пагражалі крымінальнай справай.

У выніку на яе склалі адміністрацыйны пратакол за пражываньне ў іншым месцы без прапіскі і адпусьцілі.

Тацяна паведаміла маці, што каля дзьвярэй дома, у якім яна зараз знаходзіцца ў сваіх знаёмых, стаяць два аўтамабіля. Вядома, што разам з Тацянай некалькі яе сяброў.

версія для друку | прачытана 1837 раз(оў)




Читайте также:
15.04.2006 Праз восем дзён надыйдзе красавік…
07.04.2006 Актывісты "Зубра" ў Смаргоні не выходзяць з кватэры, баяцца затрыманьня
17.03.2006 Актывіста са Смаргоні засудзілі на 5 сутак арышту
10.03.2006 Канцэрт для кітайскіх балванчыкаў
06.03.2006 Аляксандр Казулін наведаў Смаргонь
27.02.2006 Агляд спартыўных навінаў
27.02.2006 Загінуў на пажары
15.02.2006 Музыкі-алімпійцы
15.02.2006 Славянская баскетбольная ліга
15.02.2006 Чэмпіянат дзіцячай баскетбольнай лігі
04.02.2006 У Смаргоні ліквідавалі апошнія дэмакратычныя структуры
02.02.2006 Сегодня Сморгонь выбирала делегатов на 3-е Всебелорусское собрание
 
pupsik (14 красавіка 2006)
писец.. вместо того, чтоб бандитов ловить, они ДВУМЯ машинами одну девченку сторожат..