Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп | Хостынг
Сёння 8 студзеня 2009

Бранзалеты са свастыкай трапляюць з Масквы

Гарадскія навіны | svaboda.org | 5 лістапада 2008     
У Смаргоні ў адным з прыватных шапікаў прадавалі элястычныя бранзалеты з выявай свастыкі.
Здымкі і інфармацыю пра гэта паведамілі слухачы нашага радыё праз суполку “Сябры Свабоды” ў Жывым журнале.
Мне ўдалося датэлефанавацца да гаспадара шапіка, Міколы Трухана. Ён быў вельмі расхваляваны і сказаў, што ня мог сабе такога нават уявіць. Тавар ён браў у Менску, але раней з такім не сутыкаўся.

Трухан: “Я сам у шоку, я паеду й буду разьбірацца. Разумееце, я бяру тавар у каробках, яны запакаваныя, выпісваюць мне накладную, я прывёз — і ўсё. На каробцы напісана: “бранзалет на руку, асарці”.

Са слоў спадара Трухана, ён зьвязаўся са сваімі пастаўшчыкамі і высьветліў, што тавар тыя атрымліваюць з Масквы і, маўляў, таксама былі вельмі зьдзіўленыя пачутым.

Назву фірмы-пастаўшчыка спадар Трухан нам не назваў, але казаў, што цяпер будзе сам пільна праглядаць атрыманы тавар.

Трухан: “Божа мой, ды мой дзед ваяваў, загінуў ва Ўсходняй Прусіі. Я ж добра ведаю, што такое свастыка. Гэта моладзь, можа, ня ведае, але я выдатна гэта разумею”.


версія для друку | прачытана 550 раз(оў)


Рэйтынг: Рэйтынг артыкула: Дрэнна (галасоў: 1)
Ваша ацэнка:


Читайте также:
03.12.2008 6 декабря (суббота) 18.00 РДК ANTI AIDS Fest "Будем жить..."
23.11.2008 Смаргонскі “pARTisan”
03.11.2008 В Сморгони началось обучение специалистов по выявлению наркотиков
27.10.2008 Жодзішкі: “Павінна быць вайна. Такі сьвет не павінны быць”
08.10.2008 "Резонанс" горит
30.09.2008 Аляксандра Дзергачова не дапусьцяць да падліку галасоў
22.09.2008 Сморгонь и Островец будут бойкотировать «выборы»
16.09.2008 БАНК ВТБ ПИГЛАШАЕТ НА РАБОТУ
07.09.2008 Сидорский посетил с рабочим визитом Сморгонь
05.09.2008 Сморгонь принимает Православную выставку-ярмарку!
03.09.2008 У Смаргоні прайшла акцыя памяці Расьціслава Лапіцкага (+фотарэпартаж)
02.08.2008 Пераслед актывістаў на Гродзеншчыне набыў массавы характар