Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 5 ліпеня 2008

Акт вандалізму ў Смаргоні! (фота + камэнтары)

Гарадскія навіны | moladz.pbnf.org | 13 красавіка 2008     
У ноч з 9 на 10 красавіка у Смаргоні проста па-злодзейскі быў скрадзены "камень Расьціслава Лапіцкага" і крыж усталяваны побач. Калі сябры Моладзі БНФ прыйшлі на тое месца, то апроч вялікай дзіркі ў зямлі і вырванага крыжа нічога не ўбачылі. Пры тым вандалы вырвалі адно з маладых дрэўцаў, што расло побач. Старшыня суполкі лічыць, што гэтае злачынства магло быць зьвязанае са спаборніцтвам па бегу, арганізаванае БРСМ, шлях якога праходзіў недалёка.
"Мабыць адзін з прысутных сяброў "саюза фашыстаў і здраднікаў" патэлефанаваў "куды трэба", і на наступны дзень альбо ў тую ж ноч камень зьнік. Чаму ноччу? Таму што 9 ў другой палове дня ён яшчэ быў, а скардынаваць мерапрыемства з тэхнікай так хутка усё ж такі не магчыма. Тое ж адбылося і з крыжом, але гэтыя зьверы мабыць хацелі нешта паказаць, таму кінулі крыж у яму", - камэнтуе старшыня Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ.


















"Гэта яшчэ раз паказвае, што ў нас у краіне кожны другі злодзей, асабліва з пасадай. Шчыра кажучы, мы губляемся перад ідыёцтвам і маразмам уладаў, як вышэйшых, так і тутэйшых. У каго хапіла розуму, каб ваяваць з каменьнем у полі? Рэч ў тым, што для таго, каб "ліквідаваць" камень трэба было альбо рабіць падкоп і кідаць яго ў ваду, альбо прыганяць тэхніку. Адбылося апошняе. Мы увогуле думалі, што яны замалююць надпіс, але такога ад іх і не чакалі. Камень больш метру у вышыню, і дзесьці крыху болей за метр у шырыню проста зьнік. Мы ня думаем, што на Смаргоншчыне існуюць асілкі, таму зразумела, што прыгналі нейкую тэхніку, паднялі і зьвязьлі. Яшчэ больш жахліва выглядае тое, што яны зрабілі з крыжом. Няма слоў. Такія людзі павінны першымі апынуцца ў той яме. Самае цікавае тое, што у горадзе "стаіць" рэканструкцыя стадыёну, "стаіць" будаўніцтва амфітэатру, спадар старшыня райвыканкама падтрымлівае грашова футбольных фанатаў, якія сябе адкрыта называюць "фашыстамі", у горадзе на сьценах намаляваныя свастыкі і кельцкія крыжы, а яны займаюцца нейкай лухтой... Калі "там" спадзяюцца, што гэтым яны нас зламалі, то памыляюцца. Толькі раззлавалі. Улада сама справакавала моладзь на дзеяньні", - заяўляюць сябры Моладзі БНФ.

Нагадаем, што 6 красавіка 2008 года актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні ўсталявалі крыж у гонар славутага беларуса Расьціслава Лапіцкага.

версія для друку | прачытана 521 раз(оў)


Рэйтынг: Рэйтынг артыкула: Добра (галасоў: 6)
Ваша ацэнка:


Читайте также:
29.04.2008 "Сморгонь" меняет лидера
13.04.2008 Хто зьдзейсьніў акт вандалізму ў Смаргоні? (фота)
09.04.2008 Крыж у гонар Расьціслава Лапіцкага ў Смаргоні (+фота)
23.03.2008 «Пятля на шыі самасьвядомасьці» - акцыя да гадавіны сьмерці Кастуся Каліноўскага (ФОТА)
20.03.2008 Сьцяг у гонар Эдуарда Сташкевіча ў Смаргоні (ФОТА)
22.02.2008 Міжнародны дзень Роднай мовы адсьвяткавалі ў Смаргоні (+фота)
16.02.2008 Акцыя Салідарнасьці 16 у Смаргоні (фота)
05.02.2008 Актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні павіншавалі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (ФОТА)
02.02.2008 170-я ўгодкі Каліноўскага!!! (фота)
17.01.2008 Моладзь праводзіць акцыі салідарнасьці ў рэгіёнах (Фота)
16.01.2008 История, Культура, ОО
17.11.2007 BaSmA - 1 декабря 2007 года концерт в ГДК(Сморгонь), Презентация программы "Чёрная быль".