Былы начальнік падатковай інспэкцыі Смаргонскага раёну Міхаіл Качур асуджаны на 12 гадоў пазбаўленьня волі за буйны хабар і злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі.
Як паведаміў Радыё Свабода ўдзельнік судовага паседжаньня, журналіст “Рэгіянальнай газэты” Сяргей Зянько, напачатку Ашмянскі райсуд, а пасьля Гарадзенскі абласны цалкам пацьвердзілі выкрытыя сьледчымі злачынствы. У адным выпадку чыноўнік нанёс дзяржаве шкоду больш як на 550 мільёнаў рублёў. У другім — коштам камэрцыйнай фірмы адрамантаваў кватэру ў Менску. Падрабязьней пра гэта апавёў Сяргей Зянько:
(Зянько: ) “Міхаіл Качур пажадаў зрабіць рамонт у кватэры свайго сына на праспэкце Ракасоўскага ў Менску. А каб не ўкладаць у рамонт уласных сродкаў, ён зьвярнуўся да двух заснавальнікаў прадпрыемства “Ойл Стал ЛТД” у Смаргоні. Каб забясьпечыць надалей падтрымку высокага дзяржаўнага чыноўніка, прадпрымальнікі пагадзіліся заплаціць за рамонт кватэры грашыма прадпрыемства. Пералічылі 5 мільёнаў 198 тысяч рублёў. На гэтую суму начальнік набыў будматэрыялы — керамічную плітку на падлогу й сьцены, аздобныя матэрыялы, будаўнічыя сумесі, цэмэнт, лямпачкі ды іншае”.
Паводле зьвестак Міністэрства юстыцыі, сёлета ў Беларусі выкрылі больш як 160 адказных дзяржчыноўнікаў, якія атрымалі хабар. Іх асудзілі на працяглыя тэрміны зьняволеньня.