Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп | Хостынг
Сёння 8 студзеня 2009

У Жодзішках адкрыюць памятную дошку ў гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага

Наша спадчына | belradio | 7 лістапада 2008     
15 лістапада ў Жодзішках на Смаргоншчыне ў касцёле святой Тройцы адбудзецца адкрыццё памятнай дошкі з гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. У гэтыя дні будуць адзначацца 120-я ўгодкі з дня нараджэння беларускага каталіцкага святара, грамадскага дзеяча, публіцыста і перакладчыка.
Вінцэнт Гадлеўскі (16.11.1888 - 24.12.1942) быў пробашчам у Жодзішках у 1921-1927 гадах, уводзіў беларускую мову ў касцёл, за што пераследаваўся польскімі ўладамі, два гады правёў у турме. Гадлеўскі вядомы як перакладчык на беларускую мову "Новага Запавету", іншых рэлігійных кніг, ён аўтар шматлікіх публіцыстычных артыкулаў, многія з якіх не згубілі сваёй актуальнасці і сёння.
Падчас нямецкай акупацыі Беларусі ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі быў адным з лідэраў беларускага антынацысцкага супраціўлення. Быў арыштаваны і расстраляны мінскім СД.
У суботу, 15 лістапада, у касцёле ў Жодзішках адбудзецца ўрачыстая імша, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння ксяндза В. Гадлеўскага. Пачатак а 10-й гадзіне.

версія для друку | прачытана 496 раз(оў)


Рэйтынг: Рэйтынг артыкула: Выдатна (галасоў: 2)
Ваша ацэнка:


Читайте также:
11.05.2008 Под Сморгонью установлен памятник полковнику гренадёрского грузинского полка Акакию Отхмезури
24.04.2006 Касцёл Св. Міхала Арханёла (Кальвінскі збор)
24.04.2006 Касцёл Св. Тройцы ў Жодзішках
24.04.2006 Костел в д.Солы
24.04.2006 Дом-музей Ф. Богушевича в Кушлянах
23.04.2006 “Северные Афины” Огинских