У сувязі з пераездам на новы хостынг было вырашана выкарыстаць час прастою на ўдасканаленне сайту і яго сэрвісаў.
Перш за ўсё - сайт перакладзены на беларускую мову, якой у далейшым будзе прысвоены большы прыярытэт. Напачатку мовай па змаўчанню будзе руская. Гэта патрэбна для нармальнай індэксацыі сайта пошукавымі робатамі. Потым прыдумаю, як наведвальнікам з Беларусі па змаўчанню выдаваць беларускую вэрсію, а ўсім іншым (робатам у тым ліку) рускую. Калі ў каго ўжо ёсць думкі наконт гэтага, калі ласка на , з задавальненнем абмяркуем. Дарэчы, для пераходу на іншую мову на сайце дастаткова . Некалькі раздзелаў яшчэ не перакладзены (у тым ліку і форум), але ў хуткім часе гэты прабел будзе запоўнены.
Акрамя таго, сайт цяпер даступны па двум адрасам - smorgon.org і smargon.org.
Ня менш важная навіна - адкрыццё бясплатнай паштовай службы . У вашае карыстанне прадстаўляецца:
Так як smorgon.org і smargon.org - дамэны-сынонімы, то і паштовыя скрыні user@smorgon.org адпавядаюць скрыням user@smargon.org. Ужо можна скрыні. Па шматлікім просьбам слухачоў :) на першай старонцы размешчана форма ўвахода ў пошту.
Тым, у каго былі скрыні на старым хостынгу, трэба зарэгістраваць іх па-новай.
Была перагледжана падача інфармацыі і навін на сайце. Цяпер статычны кантэнт і навіны будуць размешчаны ў навін (іншымі словамі, сайт стаў блогам). Такім чынам, будзе адразу бачна, што з'явілася новага, а таксама наведвальнікі будуць мець магчымасць удзельнічаць ў напаўненні сайта ў поўнай меры (для таго, каб дабавіць артыкул, навіну, верш, нататку - клікніце па спасылцы зверху "Дабавіць артыкул").
На форуме зроблена трохі касмэтычных зменаў. Перароблена рэйтынгавая сыстэма, яна цяпер злучана з сыстэмай папярэджанняў. Так што цяпер увага мадэратараў да вас будзе напрамую ўплываць на ваш рэйтынг.
Запушчаны новы раздзел . Акрамя анекдотаў ды афарызмаў, можна размяшчаць малюнкі з Сеціва. Лепшыя прыколы будуць паказвацца пэўны час на галоўнай старонцы.
Ну і апошняе - невялікія змены ў дызайне. Здаецца, стала лепш.
Ацэньваем.

- 25 Мб месца
- антыспамавая сыстэма (яшчэ не навучаная, патрэбна трохі часу і ваш удзел у яе навучанні :))
- доступ праз POP/SMTP і вэб-інтэрфэйс (сэрвэр mail.smorgon.org)
- чорныя і белыя спісы.