Смаргонь.org | Футбол | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 12 траўня 2008
Логин: @smargon.org      Пароль:   
Забылі пароль?  Получить ящик

Новыя фота

      

Сморгонь в Сети

WikiMapia: карта города со спутника
LiveJournal: community.livejournal.com/u_smargoni
В контакте: vkontakte.ru/club994143
IRC: сервер irc.mgts.by, порт 6667, канал #Сморгонь
TeamSpeak: 86.57.251.28, канал "FlyFM / ГОРОДА / СМОРГОНЬ"

Акцыя Салідарнасьці 16 у Смаргоні (фота)

Гарадскія навіны | moladz.pbnf.org | 16 лютага 2008 | Каментарыі (0)    
У Смаргоні прайшла акцыя-марафон, прысьвечаная Дню Салідарнасьці. На працягу тыдня ў горадзе (на слупах, інфармацыйных дошках прызначаных для сьпісаў грамадзянаў ў вышуку, на чыгуначных і аўтапрыпынках) актывісты Моладзі БНФ распаўсюджвалі ўлёткі з тэкстам: "Пропал человек", на якіх былі фотаздымкі Ганчара, Захарэнкі, Красоўскага і Завадскага. Мінакі маглі даведацца, хто паказаны на ўлётках, чым займаўся, калі зьнік, куды зьвяртацца, калі ведаеш што-небудзь пра яго.
Оригинальные запчасти камаз - низкие цены, доставка. · ооо свет пластиковые окна

Актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні павіншавалі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (ФОТА)

Гарадскія навіны | moladz.pbnf.org | 5 лютага 2008 | Каментарыі (0)    
4 лютага раніцай актывістамі Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ, з нагоды 200-годзьдзя з дня нараджэньня Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, на даху пяціпавярховіка быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.

170-я ўгодкі Каліноўскага!!! (фота)

Гарадскія навіны | moladz.pbnf.org | 2 лютага 2008 | Каментарыі (3)    
Беларусь адзначыла Дзень нараджэння Вінцэнта-Кастуся Каліноўскага. У некалькіх гарадах нашай краіны, у гонар гэтага велічнага БЕЛАРУСА на дахах дамоў былі ўзьняты бел-чырвона-белыя сьцягі. Не стаў выключэньнем і горад Смаргонь. 2 лютага на дроце паміж двума шматпавярховікамі з'явіўся нацыянальны сымбаль Беларусі і расьцяжка з надпісам "02.02.1838 г. Нарадзіўся К. Каліноўскі".
Як паведаміў прэсавай службе Моладзі БНФ старшыня Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Б.: "Добра, што зрабілі фатаздымак да вывешваньня сьцяга, бо з-за моцнага ветру якасныя фатаздымкі не атрымаліся. Тым больш, у хуткім часе сьцяг зачапіўся за дах суседняга дому і зусім "зьнік" з полю зроку мінакоў."

Моладзь праводзіць акцыі салідарнасьці ў рэгіёнах (Фота)

Гарадскія навіны | moladz.pbnf.org | 17 студзеня 2008 | Каментарыі (2)    
Смаргоньскія актывісты Моладзі БНФ адзначылі Дзень Салідарнасьці з палітвязьнямі, рэпрэсаванымі ды іх сем'ямі. Напярэдадні, 15 студзеня, на даху шматпавярховіка быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг. Нацыянальны сымбаль Беларусі пратрымаўся да дзьвюх гадзінаў наступнага дня, прыцягваючы ўвагу й выклікаючы зацікаўленасьць у мінакоў.
Неўзабаве супрацоўнікі ЖКГ зьнялі сьцяг, але, да ўсеагульнага зьдзіўленьня, не парвалі й ня зьмялі яго, а распраўленым панесьлі праз двары й стадыён, мінуючы сьметніцы, у невядомым накірунку.
Актывістамі Моладзі БНФ г.Смаргоні ў цэнтры горада каля касьцёла былі выстаўленыя партрэты палітвязьняў ды зьніклых грамадзка-палітычных дзеячоў Беларусі. Партрэты прастаялі пэўны час, пакуль іх не забралі супрацоўнікі міліцыі.