Учора ў Горадні канцэртам расейскіх і беларускіх артыстаў тэлеканал ОНТ распачаў акцыю “За Беларусь!” у падтрымку дзейнага кіраўніцтва краіны. Выступ эстрадных зорак быў бясплатны: усе гледачы прыйшлі ў Лядовы палац па запрашальніках. Як апавядаюць прысутныя на канцэрце, расейскія выканаўцы і кіраўнікі гарадзенскай вэртыкалі, выступаючы перад прысутнымі, хвалілі палітыку Аляксандра Лукашэнкі. Канцэртную эстафэту неўзабаве падхопяць іншыя гарады Беларусі. Акцыя разьлічана на паўтара месяца і завершыцца за тыдзень да выбараў гала-канцэртам у Менску.

Тры новых часткі флэш-сэрыялу праекту “Мультклюб” зьявіліся ў інтэрнэце. Аўтары папярэджваюць: усе супадзеньні выпадковы.