У ноч з 9 на 10 красавіка у Смаргоні проста па-злодзейскі быў скрадзены "камень Расьціслава Лапіцкага" і крыж усталяваны побач. Калі сябры Моладзі БНФ прыйшлі на тое месца, то апроч вялікай дзіркі ў зямлі і вырванага крыжа нічога не ўбачылі. Пры тым вандалы вырвалі адно з маладых дрэўцаў, што расло побач. Старшыня суполкі лічыць, што гэтае злачынства магло быць зьвязанае са спаборніцтвам па бегу, арганізаванае БРСМ, шлях якога праходзіў недалёка.

Актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні правялі акцыю да гадавіны сьмерці Кастуся Каліноўскага. У горадзе на дрэвах зьявіліся імправізаваныя шыбеніцы з надпісам "Пятля на шыі самасьвядомасьці. 22 сакавіка быў павешаны Кастусь Каліноўскі". Людзі змаглі ўбачыць "шыбеніцы" ў гарадзкім парку, ля чыгуначнага прыпынку, ля адной са школаў горада.