Смаргонскі раён знаходзіцца на паўночным усходзе Гродзенскай вобласці. Створаны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 1,5 тыс. кв. км. Насельніцтва - 36 тыс. чалавек. Цэнтр раёна знаходзіцца ў горадзе Смаргонь. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца 351 вясковы населены пункт, 12 сельсаветаў. На Нарачана-Вілейскай нізіне (на поўначы) рэрьеф плоскараўнінны, на Ашмянскай узвышанасці (на поўдні) - пагорыста-градавы. Пераважае вышыня 140-200 метраў над узроўнем мора, самая высокая кропка - 320 метраў (Мілідаўская гара).
Карысныя выкапні: торф, пясочна-гравійны матэрыял, пяскі, гліны і суглінні для грубай керамікі, сапрапель.
Сярэдняя тэмпература студзеня -6,2 градусы па Цэльсію, ліпеня - 17,9 градусаў па Цэльсію.градусов по шкале Цельсия. Ападкаў выпадае 600 мм у год. Вегетатыўны перыяд 189 сутак.
Самая вялікая рака на тэрыторыі Смаргонскага раёна - Вілія з прытокам Ашмянка. Лясы пераважна хвойныя, елавыя, бярозавыя, яны займаюць 34% тэрыторыі раёна. У раёне размяшчаецца заказнік-журавіннік Дубатоўскае.
Пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі занята 49,3% тэрыторыі. Глебы іх дзернава-падзолістыя (53,6%), дзернава-падзолістыя забалочаныя (22,4 %), дзярновыя і дзернава-карбанатныя забалочаныя (12,7 %).
