Сморгонь.org | Наш город | Погода | Расписание поездов | Карты | Фото | Форумы | ЧАТ | Почта | Гороскоп

Здравствуйте, Гость ( Авторизация | Регистрация )

 
ОтветитьСоздать новую темуСоздать новое голосование

> Мова

Krapiwa
Jan 16 2006, 22:37
#1


Турист
Сообщений: 20
Мои альбомы



Там, дзе зьнішчаюць нацыю, там абавязкова зьнішчаюць альбо людзей (генацыд), альбо мову (этнацыд, лінгвацыд).

Мова – гэта нацыя. Мова – чалавек. Большай каштоўнасьці, чым мова, у культуры, нацыі і чалавецтва не існуе.

Мэтады вынішчэньня беларускай мовы расейскімі акупантамі маюць доўгую макабарычную гісторыю і пачварную факталёгію.

Мне падаецца, што беларусы, выхаваныя за саветамі, яшчэ не да канца ўсьвядомілі добрасьць жыцьця ў сваім доме, у незалежнай вернутай Беларускай дзяржаве. Гэтаму перашкодзіў прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі. Аднак маладзейшае пакаленьне, ня гледзячы на разбурэньне і прыдушанасьць беларускага нацыянальнага жыцьця, адчувае інакш.

Трэба аднак маладым беларусам зразумець, што калі б маскоўцам ўдалося вынішчыць беларускую мову, то беларусы маглі б страціць тады незалежнасьць Бацькаўшчыны і дзяржаву.

Сутнасьць акупацыйнай палітыкі Расеі на Беларусі і галоўнае акупацыйнае дзеяньне заключаецца ў русіфікацыі. Як толькі беларусы страцілі б сваю мову, пытаньне аб беларускім народзе, і тым больш аб дзяржаве, зьнікла б з ужытку. Пэрспэктыва скончылася б.

Цяпер, ва ўмовах унутранай акупацыі Беларусі, Расея праз рэжым Лукашэнкі прадаўжае тую ж агрэсіўна-тупіковую разбуральную палітыку, што і раней. Рускія імпэрцы і цяпер думаюць зрабіць тое, чаго ня здолелі зрабіць іхныя папярэднікі за 200 гадоў. З улікам абставінаў, яны прыдумалі нават новае апраўданьне русіфікацыі, маўляў, нічога страшнага, беларуская нацыя і дзяржава будуць існаваць і на рускай мове.

Тым часам зразумела, што «беларуская» дзяржава з рускай мовай і адпаведна (бо інакш тады ня можа быць) з рускай культурай існаваць у прынцыпе ня можа. У яе існаваньні побач з імпэрскай Расеяй (і яе прэтэнзіямі) не было б ніякага сэнсу і ніякага абгрунтаваньня. Яна тут жа зрабілася б часткай Расеі. Прытым «па ўласным жаданьні» (пасьля інсьпірацыі з Масквы).

Так мусіла б запасьці вечка дамавіны. Крамлёўцы гэта добра разумеюць. Таму – перасьлед за беларускую мову і вынішчэньне вузлавых пазыцыяў мовы ў беларускім грамадзтве цяпер (як і заўсёды) доўжыцца безупынна.

Тым часам на справе змагацца з русіфікацыяй проста, я б сказаў, зусім проста. Трэба беларусам усюды і з усімі ў сваёй краіне размаўляць, пісаць і гаварыць — па-беларуску. Гэта тым больш проста, што беларуская мова – адна з найбольш дасканала распрацаваных, багатых і прыгожых моваў на сьвеце, у якой стварылася і сцьвердзілаля вялікая духоўная культура беларускага народу.

http://www.pbpf.org/art.php?art=19&cat=4&lang=be

Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Zmicier_Vicebsk
Jan 17 2006, 05:35
#2


Турист
Сообщений: 2
Мои альбомы



Людзі, размаўляйце ў ваенкамаце выключна па-беларуску і пойдзеце служыць у наша беларускае войска, нават маючы чатыры нагі. :D
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
SMB
Jan 19 2006, 00:42
#3


ACAB
Сообщений: 325
Откуда: Карані
Статус ICQ:
Мои альбомы



QUOTE
і пойдзеце служыць у наша беларускае войска, нават маючы чатыры нагі.

Гэта ты аб чым???? B)
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
Zmicier_Vicebsk
Jan 27 2006, 21:18
#4


Турист
Сообщений: 2
Мои альбомы



Гэта ты аб чым????
QUOTE
дзяржфўныя служакі вынішчаюць людзей, што размаўляюць па-беларуску.
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение
amberss
Sep 2 2007, 14:01
#5


Приезжий
Сообщений: 81
Мои альбомы



1 верасня, шэраг моладзевых рухаў правёў акцыю, прысвечаную Дню Ведаў. Некалькі дзесяткаў актывістаў рухаў “Вока”, “Ініцыятыва!”, “Трэці шлях” каля ўвахода ў Міністэрства культуры ўсклалі кветкі, перавязаныя чорнымі стужкамі, да плаката з выявай падручніка беларускай мовы.
Пасля гэтага ўдзельнікі хвілінай маўчання ўшанавалі фактычнае знікненне роднай мовы з адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь, бо не сакрэт, што ў Менску засталося толькі 2,2% школ на беларускай мове навучання, а па рэспубліцы такіх школ не больш за 25%. Акцыя выклікала вялікую ўвагу сярод простых мінакоў, сярод якіх быў заўважаны і галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч. Аднак ён ад каментароў устрымаўся, у адрозненне ад большасці гледачоў, якія выказалі словы ўдзякі і падтрымкі ўдзельнікам акцыі.

Акцыя прайшла без затрыманняў.



(Фотарэпартаж тут)-www.moladz.org/node/909
Пользователь offlineПрофайлОтправить личное сообщение
Вернуться к началу страницы
+Цитировать сообщение

ОтветитьСоздать новую тему
Читайте также: Гісторыі нашых бабуль · Бясплатны хостынг для беларускамоўных сайтаў · "Беларускі клясычны правапіс" · Гісторыя Беларусі · Міфы Бацькаўшчыны · Радыё Беларусі · "Беларускамоўны Рэп" · Беларуская кухня · Правілы беларускага куточка · Прыгожыя беларускія песні · Трасянка · Беларускія анэкдоты! :)
 


Реклама: ·