Што такое Басовішча «Басовішча» – фэстываль музыкі маладой Беларусі. Заснаваны ў пачатку 90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС), сябры якога і ладзяць фэстываль штогод. Гэта фэст пад адкрытым небам, у намётах і зь, пераважна, беларускай рок-музыкай. Зараз гэта найбуйнейшы беларускі фэст. Толькі праходзіць ён у Польшчы – зусім недалёка ад беларускай мяжы, у мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва, а калі зусім дакладней – у лесе (у борыку) на ўскрайку Гарадка.
Беласточчына, дзе і знаходзіцца самая моцная суполка БАС, - гэта гістарычная Беларусь. Таму ў гаворцы мясцовых жыхароў можна пачуць беларускую мову. Сам фэст ладзіцца пры фінансавай падтрымцы польскага ўраду ў межах праграмы падтрымкі нацыянальных меншасьцяў – беларусаў, значыць.
Басовішча ладзіцца штогод у ліпені – прыкладна другая палова месяца, пятніца-субота. У 2007 жа годзе Басовішча ўпершыню пройдзе ў 3 дні – чацьвер-субота.
Традыцыйна фэст мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту (Беларусь, Польшча, Літва, Україна, Італія і інш.)
Конкурсная частка фэсту дае шанец маладым беларускім камандам атрымаць запіс альбому ў польскай студыі. Ёсьць фінансавыя ўзнагароды, каштоўныя прызы (гітара, напрыклад) і інш. Ужо традыцыйна перад конкурснай часткай на Басовішчы ў Беларусі ладзіцца адбор маладых гуртоў, які з 2006 году атрымаў назоў Адборышча.
Дух свабоды, авантурызму, сьвята і добрага гуку – тое, што прыцягвае людзей на фэст.
Праграму фэста можна знайсьці на сайце Басовішча.
А ўсе навіны з падрыхтоўкі да штогадовага фэсту – на generation.by ў адмысловым разьдзеле сайту, на які можна трапіць праз адрас bas.generation.by.
Арганізатары «Басовішча» дамовіліся на бясплатныя візы гледачам Арганізатары фэстывалю «Басовішча» Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы дамовіліся на бясплатную візавую падтрымку гледачам фэсту. Каб патрапіць у сьпіс шчасьліўчыкаў, патрэбна да 7 ліпеня даслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на адмысловы мэйл БАСу.
Да 17:00 7 ліпеня 2008 году ахвотныя атрымаць візу мусяць даслаць наступныя зьвесткі:
Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!) Сэрыя і нумар пашпарта Адрас электроннай пошты Нумар мабільнага тэлефону ў міжнародным фармаце (+375 ** *******) Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць), і заяўляльнік ня мусіць мець ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы.
Дасылаць заяўку трэба на мэйл basy2008@gmail.com. Калі ж Вы з Горадні ці з гарадзенскай вобласьці, то кантактуйце праз zasvabodu.hrodna@gmail.com.
Далей застаецца чакаць: з Вамі зьвяжуцца прадстаўнікі БАСу ці іх давераныя асобы.
Таксама гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны бясплатны даезд гледачоў «Басовішча-2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая (Польшча). Каб патрапіць у аўтобус, дасылайце свае кантакты на мэйл zasvabodu.hrodna@gmail.com. Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Горадні. Адпраўленьні — у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Горадні да Кузьніцы — каля 5 тысячаў беларускіх рублёў.
Усе жадаючыя паехать трэба спамавать на hotta82@tut.by
|