Свабодная Беларусь - гэта партызаны ў лесе, якія самі сабой камандуюць і іх усе баяцца! Нажаль самастойнасці ў поўнай яе меры мы у бліжэйшыя гадоў 50 не атрымаем. Абгрунтоўваю: Беларусь і Расея... тут і гаварыць нямо чаго; Беларусь і ЭС - каму мы там патрэбны самастойныя і моцныя?; як украінцы... гэта як, я не разумею?; аб'яднацца з Літувой і Польшчай ізноў не дазволяць тыя ж амерыканцы, якім цалкам будуць падпарадкоўвацца кіраўніцтва былой Rzeczypospolitej, а Бушу, ды і ЭС зусім не спадабаецца моцная дзяржава "ад мора да мора" пасярод Эўропы; "Построить гражданское общество, где каждый осознает свою ответственность за свою страну" - ну пабудуем, ну ўсвядомім і што, калі мы будзем якім-небудзь северо-западным краем?; "Свободы вне окружающих не бывает, уметь иметь выгоду для Белорусии не потеряв лица" - тое, што я і гавару, ніякай свабоды, пакуль не знойдзем рычагі націску на ўвесь свет.
Нам патрэбен новы Вітаўт, кароль Літвы.
Яки ж ти к чорту лицар, коли голою жопою ежака не вб'еш? :smile:
А калі Вам цікава, што ўяўляе сабой свабода для беларусаў на духоўным узроўні... Некалі была такая дзяржава - Вялікае Княства Літоўскае. Дзяржава ліцьвінаў, наша дзяржава (адрозненні беларусаў, ліцьвінаў і літувіссаў - асобная тэма). Былі тады мы ў саюзе з Польшчай, біліся разам супраць татар, крыжакоў, маскавітаў. У Грундвальскай сечы разам разбілі, знішчылі крыжацкі ордэн, самаю тады магутную арганізацыю ў свеце і панамі хадзілі па ўсей Эўропе, усе яны нас паважалі і баяліся! Гэта наш гонар, вынік нашай годнасці! Мужнасці нашай крэпасць! Свабода - і нашы лясы, палі, нашы хаты, па якім не грукаюць сапагі чужынцаў-захопнікаў. Свабода - гэта росквіт нацыянальнага самаадчуцця, матчына песня над жыццём, бацькава слова ў сэрцы... Не забудзім іх - будзем мець будучыню.
Вложенные эскизы изображений