Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп | Хостынг
Сёння 5 снежня 2008

Увосень Аляксандр Мілінкевіч пачне кампанію супраць будаўніцтва АЭС

Навіны Беларусі | tut.by | 23 чэрвеня 2008     
Пра гэта лідэр руху “За Свабоду” паведаміў аднаму з наведвальнікаў свайго афіцыйнага сайту, які запытаўся у яго наконт стаўлення палітыка да меркаванага будаўніцтва атамнай электрастанцыі і прадастаўлення беларусам права на свабоднае нашэнне зброі.
- Я катэгарычна супраць будаўніцтва АЭС. Будаўніцтва АЭС па расійскаму праекту толькі ўзмацніць нашу энергетычную залежнасць ад Расіі. Гэта будзе азначаць фінансавую (палітычную) залежнасць ад Расіі: неабходна улічваць не толькі кошт будаўніцтва АЭС але і будаўніцтва горада для персаналу, вырашэнне праблемы ўтылізацыі ядзерных адкідаў, падрыхтоўку персаналу. Сумарны кошт гэтага праекту будзе складаць не менш 12 млрд. долараў ЗША. У Беларусі гэтых грошай няма. Давядзецца павялічваць знешні доўг, які патрэбна будзе аддаваць з працэнтамі.
Акрамя таго, будаўніцтва АЭС па расійскай тэхналогіі стварае экалагічную пагрозу Беларусі. Расійскія рэактары менш надзейныя, чым, скажам, французскія ці амерыканскія.
АЭС будаваць эканамічна нямэтазгодна. Бо не выкарыстаныя ўсе магчымасці змяншэння энергаёмістасці ВУП. Пасля лета, калі людзі адпачнуць, мы пачнем кампанію супраць будаўніцтва АЭС. Далучайцеся.
Што да права на нашэнне зброі, то Аляксандр Мілінкевіч супраць і гэтага таксама:
- У нашым грамадстве не сфармавана адпаведная культура. Прадастаўленне такога права павялічыць колькасць забойстваў, іншых цяжкіх злачынстваў. У нас і так вельмі нядобрая сітуацыя ў гэтым.
Колькасць краін, у якіх гэта права існуе - адзінкі. У гэтым нам таксама трэба арыентавацца на спакойную, бяспечную Еўропу.

версія для друку | прачытана 609 раз(оў)


Рэйтынг: Рэйтынг артыкула: Так сабе (галасоў: 3)
Ваша ацэнка:


Читайте также:
24.07.2008 Алеся Каліту і Зьмітра Бяляева сёньня забралі ў войска
20.07.2008 Белорусскую среднюю школу возвращают в Советский Союз
19.06.2008 Глава Нацкомиссии: Накануне парламентских выборов начинаются спекуляции на тему строительства АЭС
18.06.2008 Министерство культуры отклонило "бел-чырвона-белы" флаг
04.06.2008 Заключения по трем площадкам возможного размещения АЭС переданы в Администрацию президента
09.05.2008 "НЕ Чарнобылю ХХІ стагодзьдзя!!!"
18.11.2007 Умер хоровой дирижер Виктор Ровдо
27.04.2007 В Беларуси начинают войну с «тарелками»?
16.03.2007 Мы ждем перемен
06.01.2007 Определен порядок списания пени гражданам за просрочку оплаты коммунальных услуг
06.01.2007 Управление делами президента обходится государству в четыре раза дороже, чем Академия наук
06.01.2007 С 1 января индивидуальные предприниматели не могут нанимать работников