Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 20 жніўня 2008

Барадулін вылучаны на Нобелеўскую прэмію

Навіны Беларусі | Віктар Пазьнякоў, naviny.by | 31 студзеня 2006     
Рыгор Барадулін афіцыйна вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Як паведаміў "Белорусским новостям" кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні Уладзімір Някляеў, усе неабходныя дзеля гэтага дакументы былі накіраваныя ў Шведскую акадэмію літаратуры на мінулым тыдні. Кандыдатурныя заяўкі гэтая ўстанова прымае да першага лютага.

"Згодна з працэдурай, неабходна, каб прэтэндэнта вылучылі не менш за тры літаратурныя арганізацыі, — распавёў Уладзімір Някляеў. — Кандыдатуру Рыгора Барадуліна падтрымалі беларускі ПЭН-цэнтр, расейскі ПЭН-цэнтр і Саюз пісьменнікаў Украіны. Мы таксама вялі перамовы з некаторымі пісьменніцкімі суполкамі з краін Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы, аднак яны ў гэтым годзе падтрымалі іншага кандыдата".

Нагадаем, што шэраг духоўных асоб, пісьменнікаў, мастацтвазнаўцаў выступілі з ініцыятывай вылучэння Рыгора Барадуліна на Нобелеўскую прэмію пасля прэзентацыі ў чэрвені мінулага года новага зборніка паэта "Ксты". У гэтую кнігу ўвайшлі духоўныя і філасофскія вершы Барадуліна розных гадоў. Сам Рыгор Іванавіч кажа, што да свайго вылучэння ставіцца спакойна, бо разумее: любая прэмія — гэта латэрэя.

Працэдура вызначэння Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры суправаджаецца атмасферай поўнай сакрэтнасці. У бліжэйшыя месяцы Нобелеўскі камітэт разгледзіць заяўкі. У красавіку будуць абраныя дваццаць прэтэндэнтаў на прэмію. У кастрычніку гэты спіс скароціцца да пяці прозвішчаў, пасля чаго шляхам галасавання будзе вызначаны новы ўладальнік літаратурнага Нобеля. Памер Нобелеўскай прэміі складае 10 мільёнаў шведскіх крон (прыкладна 1 мільён 300 тысяч долараў).

Па словах Уладзіміра Някляева, зусім не абавязкова, што Нобелеўскім лаўрэатам стане літаратар, вылучаны ў гэтым годзе: "Акадэмія разглядае кандыдатуры за некалькі гадоў. Да прыкладу, ужо не адзін год у статусе прэтэндэнтаў знаходзяцца расейскі пісьменнік Андрэй Бітаў і паэтэса Бэла Ахмадуліна. Андрэй Вазнясенскі ўвогуле быў вылучаны на Нобеля раней за Іосіфа Бродскага, які атрымаў прэмію ў 1987 года. Больш за тое, Бродскага вылучалі за паэзію, а Нобелеўскі камітэт адзначыў яго эсэістыку".

У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў брытанскі паэт і драматург Гаральд Пінтэр. "У сваіх п’есах ён прыадчыняе бездань, якая ляжыць пад марнасцю паўсядзённасці, і ўрываецца ў вязніцы прыгнёту", — зазначыў тады Нобелеўскі камітэт.


SMORGON.ORG: Кнігу "Ксты" можна прачытаць на афіцыйным сайце пісьменніка.

версія для друку | прачытана 1906 раз(оў)




Читайте также:
31.01.2006 Милинкевич выступил в комитете Европарламента
31.01.2006 Смаргонь: “З-за гэтага падману, што з намі робіць Лукашэнка, я за яго галасаваць ня буду”
27.01.2006 Александр Милинкевич: «Я верю в европейскую Беларусь»
27.01.2006 Минус Пазьняк
25.01.2006 Все полонезы Огиньского впервые собрали на одном диске
24.01.2006 Белорусам нельзя знакомиться по объявлениям
24.01.2006 Неизвестные угрожают авторам проекта studgomel.com
24.01.2006 Директор НИСЭПИ предупрежден прокуратурой
23.01.2006 Налоговая служба объявила войну таксистам-нелегалам
20.01.2006 Зимой количество наездов на пешеходов возрастает почти в 2 раза.
19.01.2006 Чрезвычайная ситуация негородского масштаба
18.01.2006 19 марта все только начнется?