Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп | Хостынг
Сёння 7 студзеня 2009

Смаргонскі “pARTisan”

Гарадскія навіны | budzma.org | 23 лістапада 2008 | Каментарыі (0)    
Мастак, выдавец і літаратар Артур Клінаў прэзентаваў у Смаргоні мастацкі альманах “pARTisan”. Вёў імпрэзу Севярын Квяткоўскі, літаратар, адзін з каардынатараў кампаніі “Будзьма!”. Імпрэза ладзілася ў фармаце “хатнік” (па аналогіі з кватэрнікам) пры ўдзеле барда Паўла Кузіча.

У чым унікальнасць творчага працэсу ў Беларусі? Што лепш — перфектна тварыць ва ўмовах паралельнай прасторы, ці камерцыйна — ва ўмовах свабоднага рынку? Ці мусяць беларусы эксплуатаваць сталінскую архітэктурную спадчыну, ці аднаўляць свае еўрапейскія брукаванкі і дахоўкі? Артур Клінаў выклаў сваё бачанне мастацкага працэсу ў Беларусі, якое можна звесці да тэзіса: “Галоўнае — гармоня між тым, што ёсць, і тым, чаго мы хочам”.

Апроч размовы на тэму актуальнага мастацтва, гаворка вялася пра візуальна-літаратурны праект Артура Клінава “Горад Сонца”, а таксама прэзентаваліся кнігі выдавецтва Ігара Логвінава.