Алеся Дзергачова міліцыянты схапілі, калі ён выйшаў з дому. Адразу завезьлі ў пастарунак і склалі пратакол аб тым, што ён на пад'езьдзе свайго дома вывешваў улёткі за Мілінкевіча без выходных дадзеных, а таксама, што аказаў супраціў пры затрыманьні супрацоўнікам міліцыі.
