Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 6 ліпеня 2008

Канцэрт для кітайскіх балванчыкаў

Хваля канцэртаў “За Беларусь!” дакацілася да Смаргоні напярэдадні Міжнароднага жаночага дня. 7-га сакавіка жыхары горада на працягу трох гадзін мелі магчымасць пацешыцца творчасцю Ірыны Дарафеевай, гурта “Далі” і танцавальнага ансамбля “Харошкі”.
Квіткі на канцэрт распаўсюджваліся праз БРСМ і іншыя ідэялагічныя структуры. Такім чынам, у зале прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх дзяржаўных устаноў горада. Перад канцэртам Віктар Дудко, сакратар раённага аддзела БРСМ, раздаваў майкі і сцяжкі з адпаведнай сімволікай і заклікаў актыўна падтрымліваць выканаўцаў у іх “за-беларускіх” намаганнях. Гэтым і займаліся актывісты з 16.00 да 19.00 гадзінаў.
Майкі і сцяжкі пасля канцэрта Віця адабраў.
bobcat s205