Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 20 жніўня 2008

Агляд спартыўных навінаў

Гарадскія навіны | Святлана ЦІШКО, “Рэгіянальная газета” | 27 лютага 2006 | Каментарыі (0)    
Дзюдо
Шэсць прызавых месцаў заваявалі выхаванцы смаргонскай СДЮШАР №1 на міжнародным турніры сярод юніёраў да 20 гадоў, які адбыўся 17-19 лютага ў Магілёве.
Аляксандр Вахавяк стаў пераможцам. Сярэбранымі прызёрамі сталі Аляксандр Сташкевіч, Лідзія Андронава і Кацярына радзевіч. Трэція месцы занялі Таццяна Серык і Руслан Грышкевіч.

Загінуў на пажары

Гарадскія навіны | Святлана ЦІШКО, “Рэгіянальная газета” | 27 лютага 2006 | Каментарыі (0)    
У вёсцы Выгаляненты Вішнеўскага сельсавета на пажары ў ноч з 17 на 18 лютага загінуў 32-гадовы мужчына. Па словах суседзяў, ён у гэты дзень у сваёй хаце выпіваў разам са знаёмымі. Прычыны пажару высвятляюцца.

Музыкі-алімпійцы

Гарадскія навіны | Святлана ЦІШКО, «Рэгiянальная газета» | 15 лютага 2006 | Каментарыі (0)    
На абласной музычна-тэарэтычнай алімпіядзе Смаргонскую школу мастацтваў будуць прадстаўляць Наталля Шумская, Ганна Тарнацкая, Святлана Крайняя, Сяргей Вагера. Яны былі лепшымі на унутрышкольнай адборачнай алімпіядзе, якая прайшла 15 лютага.

Славянская баскетбольная ліга

Гарадскія навіны | Святлана ЦIШКО, «Рэгiянальная газета» | 15 лютага 2006 | Каментарыі (0)    
Гульні чарговага туру Славянскай баскетбольнай лігі адбудуцца 23-26 лютага ў Смаргоні ў спарткомплексе “Юнацтва”. Сустрэнуцца каманды Малдовы, Расіі, Украіны і Беларусі.
1 23»