Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 6 кастрычніка 2008

Агляд спартыўных навінаў

Гарадскія навіны | Святлана ЦІШКО, “Рэгіянальная газета” | 27 лютага 2006 | Каментарыі (0)    
Дзюдо
Шэсць прызавых месцаў заваявалі выхаванцы смаргонскай СДЮШАР №1 на міжнародным турніры сярод юніёраў да 20 гадоў, які адбыўся 17-19 лютага ў Магілёве.
Аляксандр Вахавяк стаў пераможцам. Сярэбранымі прызёрамі сталі Аляксандр Сташкевіч, Лідзія Андронава і Кацярына радзевіч. Трэція месцы занялі Таццяна Серык і Руслан Грышкевіч.

Загінуў на пажары

Гарадскія навіны | Святлана ЦІШКО, “Рэгіянальная газета” | 27 лютага 2006 | Каментарыі (0)    
У вёсцы Выгаляненты Вішнеўскага сельсавета на пажары ў ноч з 17 на 18 лютага загінуў 32-гадовы мужчына. Па словах суседзяў, ён у гэты дзень у сваёй хаце выпіваў разам са знаёмымі. Прычыны пажару высвятляюцца.