Смаргонь.org | Наш горад | Надвор'е | Расклад цягнікоў | Мапы | Фота | Форумы | ЖЖ | Чат | Пошта | Гараскоп
Сёння 7 жніўня 2008

У Смаргоні ліквідавалі апошнія дэмакратычныя структуры

У Смаргоні ліквідавалі раённую арганізацыю Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Свабодны прафсаюз прадпрымальнікаў Смаргонскага раёну. Такое рашэньне прыняў мясцовы райвыканкам. Са словаў лідэра гэтых грамадзкіх арганізацыяў Алеся Дзергачова, гэта былі апошнія незалежныя дэмакратычныя структуры ў горадзе.

Абвяшчаюць “За Беларусь!”, а маюць на ўвазе “За Лукашэнку!”

Учора ў Горадні канцэртам расейскіх і беларускіх артыстаў тэлеканал ОНТ распачаў акцыю “За Беларусь!” у падтрымку дзейнага кіраўніцтва краіны. Выступ эстрадных зорак быў бясплатны: усе гледачы прыйшлі ў Лядовы палац па запрашальніках. Як апавядаюць прысутныя на канцэрце, расейскія выканаўцы і кіраўнікі гарадзенскай вэртыкалі, выступаючы перад прысутнымі, хвалілі палітыку Аляксандра Лукашэнкі. Канцэртную эстафэту неўзабаве падхопяць іншыя гарады Беларусі. Акцыя разьлічана на паўтара месяца і завершыцца за тыдзень да выбараў гала-канцэртам у Менску.